Аматарскі фільм пра самавольствы чыноўнікаў



„Перадзел або Дзяржаўная патрэба ў трактоўцы берасцейскіх чыноўнікаў” – такі аматарскі дакументальны фільм выкладзены берасцейцам у Інтэрнэт. Яго аўтар – блогер Сяргей Пятрухін. Паглядзець аматарскую стужку можна на канале youtube. Фільм расказвае пра факты незаконнага высялення карэнных жыхароў цэнтру горада на яго ўскраіны, – гаворыць аўтар.

– Я зняў гэты фільм, каб звярнуць увагу кіраўніцтва краіны, грамадскасці на факты, на мой погляд, злоўжывання ўладай чыноўнікамі на месцах. Таму што іншай альтэрнатывы ў мяне, на жаль, няма – ні радыё, ні тэлебачанне гэты матэрыял не возме. Таму я крычу: дапамажыце людзям – правы парушаюцца, Канстытуцыя, на жаль, парушаецца.

Сяргей Пятрухін не выключае фактаў карупцыі ў Берасці, але падкрэслівае, што гэтым пытаннем павінны займацца адпаведныя органы ды ўстановы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота budzma.org