Аматары зімовай рыбалкі рызыкуюць жыццём
Нягледзячы на цёплае надвор’е і забарону – аматары зімовай рыбалкі рызыкуючы жыццём выходзяць на лёд, паведамляюць ратавальнікі. Не пужаюць іх і нядаўнія трагічныя выпадкі.
Выратаваць ахвяру на вясеннім лёдзе значна цяжэй, таму ратавальнікі правялі падрыхтоўку да гэтага перыяда, адзначае інструктар Таварыства выратавання на вадзе Ігар Кавалёў:
– Праводзім рэгулярна напярэдадні ледастава, калі тонкі лёд, каб быць пільнымі і ў поўнай гатоўнасці. Таўшчыня лёду не дазваляе знаходзіцца на ім. Ідзе падпітка ракі, вада выходзіць на поймы, таму ў кожны момант можа адбыцца здарэнне.
У лютым адбыліся дзве трагедыі на вадзе. У Столінскім раёне ў выніку перакульвання аэра-глісера патунулі 2 асобы, а напрыканцы лютага ў Бярозаўскім раёне загінула 3 рыбакоў.
Беларускае Радыё Рацыя