Амбасада Польшчы аб’явіла конкурс „Наша незалежная”
Амбасада Польшчы ў Менску аб’явіла аб правядзенні юбілейнага адукацыйна-гістарычнага конкурса для дзяцей і моладзі ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў „Наша незалежная”.
Удзельнікі могуць выбраць асобу, звязаную з іх мясцовасцю ці сям’ёй і апісаць яе гісторыю, або напісаць ці намаляваць тое, з чым у іх асацыюецца незалежная Польшча.
Мэтай конкурсу арганізатары назвалі адкрыццё новых гістарычных постацяў, дакументацыя іх драматычных лёсаў, паглыбленне ведаў на тэму гісторыі краіны, шчыльна звязанай з працэсам аднаўлення незалежнасці і будавання новай дзяржавы:
– Дзякуючы бабулям і дзядулям польскасць ператрывала, традыцыя і культура перадаюцца дзецям і ўнукам. Цяжка, але цяпер гэта вяртаецца і спадзяюся, што будзе штораз лепей.
Маладыя палякі з Гародні падкрэсліваюць, што падобныя конкурсы важныя для выхавання патрыятызма і гонару за нацыянальную спадчыну.
Беларускае Радыё Рацыя