Амбасада Польшчы ў Менску павялічыць колькасць вокнаў для прыёму грамадзян



Амбасада Польшчы ў Менску павялічыць колькасць вокнаў для прыёму грамадзян, якія жадаюць атрымаць візу. Пра гэта распавялі ў консульстве Польшчы ў Менску, паведамляе БЕЛТА.

«Мы гатовыя да новых зменаў у працы. У пасольстве Польшчы ў Менску будзе павялічана колькасць акенцаў з 7 да 9 для працы з грамадзянамі, якія хочуць атрымаць візы. Акрамя таго, мы павялічым гадзіны прыёму. Таксама мы плануем прыняць на працу новых супрацоўнікаў », – сказалі ў консульстве.

Нагадаем, што з 23 чэрвеня беларусы для атрымання шэнгенскай візы павінны будуць падаць біяметрычныя дадзеныя – адбіткі ўсіх пальцаў рук і лічбавую фатаграфію.