Амбасадар Ізраіля наведаў Глыбокае



Амбасадар Ізраіля Алон Шогам наведаў Глыбокае ў межах свайго двухдзённага візіту па Віцебскай вобласці. У першы дзень ён наведваў Шаркоўшчыну, дзе ўручыў узнагароды родным “Праведнікаў свету”, якіх у Беларусі ўжо налічваецца каля 700 чалавек. У другі дзень амбасадар Ізраілю наведаў мясціны Глыбокага, звязаныя з габрэйскай гісторыяй, і ўсклаў кветкі да помніка загінулым габрэям у глыбоцкім гета.

Паводле Алона Шогама, Глыбокае і Шаркоўшчыну з афіцыйным візітам ён наведаў упершыню.

Уручэнне ўзнагароды “Праведнікаў свету” было вельмі важнай цырымоніяй для нас. З аднаго боку, праведнікаў усё менш і менш. З другога боку, для нас усё больш і больш важна іх знайсці, пазнаць, паказаць, што яны зрабілі. Бо яны фактычна наш факел, які паказвае, куды мы павінны ісці, куды правільна нам пайсці, каб такое больш не паўтарылася. Другі дзень – гэта ўжо візіт тых памяшканняў, якія мы бачым, як цяпер. Гэта месцы, якія нагадваюць тыя жахлівыя падзеі. Я вельмі рады, што тут сабралася такая вялікая публіка, што яны прыйшлі падзяліць з намі гэтую памяць. Як я кажу, камяні нам толькі нагадваюць, а людзі памятаюць.

Як кажа амбасадар Ізраіля Алон Шогам, у Беларусі вельмі шмат габрэйскіх пахаванняў, таму яны стараюцца наведаць іх усе і ўшанаваць памяць загінулых. Гэта важна як дзяржаве, так і народу.

Амбасадар Ізраіля ўжо наведаў чатыры населеныя пункты Віцебскай вобласці, дзе захаваная памяць пра габрэяў, і плануе наведаць яшчэ некалькі.

[Not a valid template]

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае

Фота аўтаркі