Амерыканец выйграў 1 мільён долараў другі раз
Амерыканец Брус Магістра выйграў 1 мільён долараў другі раз з 2012 года, паведамляе Sky News.
Чатыры гады таму жыхар ЗША выйграў у маментальную латарэю. Большую частку грошай Магістра выдаткаваў на аплату медыцынскіх рахункаў жонкі. У 2014 годзе жонка амерыканца памерла ад раку.
На гэтым тыдні Магістра купіў дзесяць квіткоў латарэі за 20 долараў. Адзін з іх прынёс выйгрыш у 1 мільён долараў.
Са словаў жыхара ЗША, ён плануе падзяліцца грашыма з трыма дзецьмі, а таксама з нявестай. Магістра назваў тое, што адбылося, неверагодным, ён не можа паверыць, што ўдача ўсміхнулася яму ў другі раз.
Адзін з сыноў амерыканца мяркуе, што такім чынам яго памерлая маці «аддзячыла» бацьку.
Фота cbsnews.com