Amnesty International заклікала ўлады Беларусі спыніць пераслед Каардынацыйнай рады



Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International выступіла з заявай, у якой заклікала ўлады Беларусі спыніць пераслед сябраў Каардынацыйнай рады і іх прыхільнікаў і паплечнікаў.

«Арганізаваная ўладамі кампанія ганенняў, прыгнёту, прымусовых высылак з краіны і судовага пераследу сябраў Каардынацыйнай рады, іх прыхільнікаў і паплечнікаў, якая набірае абароты, выклікае глыбокую занепакоенасць і павінна быць неадкладна спыненая», – гаворыцца ў заяве.

Amnesty International заклікае ўлады Беларусі:Неадкладна выпусціць усіх затрыманых сяброў Каардынацыйнай рады і іх паплечнікаў, якія «ёсць вязнямі сумлення», гарантаваць магчымасць бяспечна вярнуцца для ўсіх грамадзянаў Беларусі, вымушаных пакінуць краіну, правесці дбайнае і празрыстае расследаванне ўсіх паведамленняў аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі сілавікамі і іншымі дзяржаўнымі органамі, прыцягнуць усіх вінаватых да адказнасці «ў рамках працэдураў, адпаведных стандартам справядлівага судовага разбору».

Беларускае Радыё Рацыя