Анархіст Мікіта Емяльянаў 32 дні знаходзіцца ў карцары
Пра гэта распавяла „Свабодзе” маці Мікіты Емяльянава – Настасся. У карцары Мікіта знаходзіцца з 4-га траўня, і палітвязню дадалі яшчэ тыдзень карцара.
Паводле маці, суткі ў карцары Мікіту дадаюць за адмову прыбіраць дворык для шпацыру. Адказ з пракуратуры Магілёва на сваю скаргу, якую накіроўваў 19 красавіка, Мікіта дагэтуль не атрымаў. Ён перадае ўсім прывітаньні і словы ўдзячнасці за падтрымку.
Па стане на 4 чэрвеня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1221 чалавек.
Фота: svaboda
