Анархісты адзначыліся 1 траўня ў Гародні



На гарадзенскіх прыпынках, тумбах аб’яў у розных частках Гародні з’явіліся ўлёткі з заклікам “Памятай мінулае – барані будучыню”.

На ўлётках – выявы чыкагскіх анархістаў, якія загінулі больш за стагоддзе таму. Апроч выяў дзеячаў анархічнага руху, улёткі змяшчаюць рэкламу розных інтэрнэтстаронак, як беларускіх, так і ўкраінскіх, якія распавядаюць пра акцыі прамога дзеяння і пра актыўнасць анархістаў у розных частках свету.

Улёткі з’явіліся зраніцы 1-га траўня, і ў абед 2-га траўня ніхто гэтыя ўлёткі не здымаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня