Анатоль Хацько: Ідзе спроба запужвання



У Гародні адбылася спроба затрымання сябра Беларускага незалежнага прафсаюза Анатоля Хацько. Пра тое, што з ім адбылося распавядае сам спадар Анатоль:

– Прыкладна каля двух гадзін у раёне Каложскай царквы – у даволі такім ціхім, спакойным  месцы, выскачылі два маладыя чалавекі ў кароткіх чорных рубашках, стрыжаныя. Я, як малады чалавек у 62 гады, падняўся на гару Новага замка, патэлефанаваў сваім калегам. Яны аператыўна прыехалі і мяне вывезлі. Лічу, што зараз адбываецца варыянт запалохвання. Калі ёсць магчымасць без сведкаў, могуць што-небудзь зламаць.

Анатоль Хацько – адзін з тых людзей, якія вялі перамовы з уладамі Гародні падчас прайшоўных за мінулы тыдзень мітынгаў, а ў канцы 90-х пачатку 2000-х – адным з арганізатараў масавых акцый у горадзе.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота: з архіву Беларускага Радыё Рацыя