Анатоль Лябедзька: Берасце патрабуе рэабілітацыі



З такім заклікам да гараджан звярнуўся лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька праз facebook.

Прадстаўнікі ягонай партыі такім чынам запрашаюць на чарговы з серыі “Маршаў супраць Дэкрэта №3”. Кажа сябра АГП Аляксандр Кабанаў, які быў адзін з прамоўцаў на папярэдняй акцыі:

– У інтэрнэце чалавек паставіў подпіс, але мы яго не бачым, не можам з ім пагаварыць. А тут мы бачым грамадскае меркаванне, што вельмі важна ў нашай працы. Кожны здаровы, нармальны чалавек разумее, што гэта абсурд, а не дэкрэт. Як можна патрабаваць грошы з людзей, якія не маюць працы і не могуць уладкавацца на працу?! Тут шмат моладзі, навучэнцаў.

На сходы супраць “Дэкрэту аб дармаедстве” ў Берасці выходзіла найменшая колькасць людзей, калі параўнаць яе з іншымі абласнымі цэнтрамі краіны. “Таму настаў час рэабілітавацца”, – мяркуюць сябры партыі. Збор удзельнікаў запланаваны на 5 сакавіка а 12-й гадзіне на плошчы Леніна. Заяўкі на масавае мерапрыемства ў гарадскія ўстановы ўлады не падавалася.

[Not a valid template]Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце