Анатоль Лябедзька: У рэгіёнах прэзентуем правацэнтрысцкую альтэрнатыву
Ці варта ўдзельнічаць у мясцовай кампаніі ды ў якім фармаце. Сустрэча на такую тэму з лідарам Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам адбылася ў рэдакцыі газеты “Брэсцкі кур’ер”. Таксама абмеркавалі пытанне супрацоўніцтва з прадстаўнікамі еўрапейскіх партый.
На думку Лябедзькі, важна кожны раз абмяркоўваць стратэгію ўдзелу ў палітычных кампаніях:
– Зараз пачынаюцца шматмэтавыя паездкі, падчас іх мы праводзім прэзентацыю правацэнтрысцкай альтэрнатывы. Кажам “не” дэкрэту №3. І прапаноўваем сваю правацэнтрысцкую альтэрнатыву. Такія прэзентацыі ўжо адбыліся ў Бабруйску. Гэта толькі пачатак. Наперадзе яшчэ і Берасце. А другі накірунак нашых паездак – мы гаворым пра еўрапейскую перспектыву партыі.
Сустрэча з Анатолем Лябедзькам завяршаецца кансультацыямі з патэнцыйнымі кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў. Папярэдне сябры АГП маюць намер ісці на чарговых выбарах да самага канца.
Беларускае Радыё Рацыя