Анатоль Мышкевіч: выбараў у краіне няма



Кіраўнік грамадскай ініцыятывы “Гародня”, сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Мышкевіч лічыць, што мясцовыя выбары 2018 года сапраўднымі выбарамі не з’яўляюцца.

Кажа Анатоль Мышкевіч:

Я не ўдзельнічаю, бо выбары ў нас, у Беларусі, на жаль, не праводзяцца, проста нейкая фікцыя. Зноў прызначаць дырэктароў, старшынь, галоўных лекараў, якія ў прынцыпе і на працы не думаюць пра людзей, што ў іх працуюць, пра сваіх падначаленых. Яны для іх проста рабсіла. Тым больш яны не будуць думаць, калі стануць дэпутатамі. На жаль, пакуль я не бачу сэнсу ўдзельнічаць у выбарах і нават язык не паварочваецца называць іх «выбарамі».

18 студзеня 2018 году ў Беларусі стане вядома каго з апазіцыйных кандыдатаў зарэгістравалі і з гэтага дню яны распачнуць сваю агітацыйную кампанію. Самі мясцовыя выбары адбудуцца у Беларусі 18 лютага 2018 года.

Беларускае Радыё Рацыя