Анатоль Паўлаў: Рэктары павінны абірацца галасаваннем
Былы прарэктар БДУ Анатоль Паўлаў пракаментаваў новую ініцыятыву Міністэрства адукацыі.
З верасня ў Беларусі плануецца ўкараніць сістэму выбарнасці рэктараў ВНУ. Пра гэта заявіў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў на семінары для кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі ў Акадэміі кіравання пры прэзідэнце, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Мінадукацыі.
Для ўдзелу ў выбарах кандыдаты ў рэктары павінны будуць прадставіць свае праграмы дзеянняў на разгляд Савета ўніверсітэта, які затым зацвердзіць лепшыя з іх і пададуць у Міністэрства адукацыі. Праграмы кандыдатаў павінны садзейнічаць развіццю ўніверсітэта ва ўсіх сферах, у тым ліку адукацыйнай, матэрыяльна-тэхнічнай, навуковай.
Нагадаем, у маі гэтага года Беларусь далучылася да Балонскага працэсу і ўступіла ў Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі, аднак пры ўмове выканання патрабаванняў дарожнай мапы. Выбарнасць рэктараў з’яўляецца адным з прынцыпаў Балонскага працэсу і ўмовай дарожнай карты.
Анатоль Паўлаў: Калі кандыдатуры рэктараў будзе зацявярджаць Міністэрства адукацыі, то па сутнасці гэта нічога не змяняе. Па вялікаму рахунку неабодна, каб Мінадукацыі праводзіла адбор кандыдатаў, а затым бы праводзілася тайнае галасаванне. Сутнасць такіх выбараў – выбары калектывам, а не чыноўнікамі. Хацелася б, каб так і было, хоць асабіста мне да канца не зразумела працэдура выбараў. І вельмі не хацелася б, каб у сувязі з уступленнем краіны ў Балонскі працэс, Захаду пусцілі пыл у вочы.
РР: Чаму ў нас рэктараў прызначалі, а не абіралі ў ВНУ?
Анатоль Паўлаў: Тады ж чалавек будзе не такі паслухмяны і не будзе казаць, як трэба галасаваць студэнтам, і якія погляды выказваць. Тут прысутнічае і палітычны момант.
Кастусь Заблоцкі, Беларусмкае Радыё Рацыя