Анатоль Сакалоўскі: Пабачым, як справілася следства
Прызначаны суд па справе аб хуліганскім нападзе на экнаміста Сяргея Чалага, фатографа Аляксандра Васюкевіча і грамадскага актывіста Анатоля Сакалоўскага.
Напад адбыўся 18 красавіка ў двары каля ГУМа. Справу расследаваў аддзел следчага камітэту па Цэнтральнаму раёну Менску. Абвінавачванне ў хуліганстве па частцы 2 артыкула 339 Крымінальнага кодэксу прад’яўлена двум жыхарам Менску.
Па словах пацярпелага Анатоля Сакалоўскага, ён спадзяецца, што суд расставіць кропкі над „i„, аднак ужо зараз узнікаюць некаторыя пытанні. Так, міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч гаварыў аб віэдэазапісу бойкі з камер відэанізарання.
– Але гэты запіс не далучаны да справы. Колькі там было дакладна людзей? Я лічу, што іх было больш. Нада мной было два чалавекі. Хтосьці яшчэ быў над Сяргеем. Таму паглядзім, як спрацавала следства, якія будуць паказанні тых, хто нападаў, што яны скажуць. Мы так і не зразумелі прычыну нападу. У мяне не было моцных пашкоджанняў. Усе сінякі і драпіны прайшлі праз два тыдні.
Пачатак суду прызначаны на 6 жніўня ў 10.30 у судзе Цэнтральнага раёну Менску.
Беларускае Радыё Рацыя