Анатоль Сахаруша: Беларуская вёска практычна памерла



Для беларусаў страшны не толькі каронавірус, але і беларускі чыноўнік. Сумная карціна ў краіны – выміраючыя вёскі. А выміраюць яны моўчкі па віне бяздарнага і безініцыятыўнага чынавенства. Любы чыноўнік ці кіраўнік дбае найперш пра свой кішэнь. Не выратавалі вёску і аграгарадкі.

Калі за добрае лічыць, што адбілі ў людзей ахвоту працаваць на зямлі, то гэта іх 100-адсоткавы поспех, – кажа жыхар аграгарадка Кабакі Анатоль Сахаруша:

– Калі параўнаць, што было ў вёсцы, колькі было моладзі, колькі было людзей, і сёння, то яна не толькі змянілася, а вёска ўжо практычна перастала існаваць. У тым сэнсе, што засталіся толькі старыя людзі, а з моладзі зараз не застаецца ніхто. Гэта толькі тыя, хто скончыў школу, вывучыўся на трактарыста, і больш ім нічога не свяціла, і якія любілі папіць “чарніла”.

Паводле карэннага вяскоўца Сахарушы, выратаваць сельскую гаспадарку і вёскі змагло б  фермерства і прыватная ўласнасць на зямлю. Датуемыя калгасы і саўгасы патрэбны толькі ў інтарэсах чыноўніка і кіраўніка гаспадаркі. Менавіта такія форма ўласнасці дазваляе ім добра пагрэць рукі, выкарыстоўваючы танную працу вясковых рабоў.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя