Анатоль Шушко: Беларусь вернецца да беларускага



Піншчына адсвяткавала 60-годдзе паэта, філолага Анатоля Шушко. Урачыстасці адбыліся, як у самім Пінску, так і ў роднай палескай вёсцы літаратара Сташанах. Да юбілею творцы, Пінская Цэнтральная раённая бібліятэка імя Яўгеніі Янішчыц падрыхтавала біяграфічны буклет.

Анатоль Шушко пачынаў займацца беларускай справай разам са сваімі вядомымі зямлячкамі паэткай Яўгеніяй Янішчыц і даследчыцай Любай Тарасюк. Моцны ўплыў на палескага хлопца аказаў Ніл Гілевіч, які выкладаў  у БДУ.

Szuszko_Ant

Гледзячы на перажытае, юбіляр кажа з упэўненасцю, што Беларусь вернецца да беларускага:

Чую, чую – нешта будзе… Пабыўшы на Беласточчыне вярнуўся акрылёны. Там настолькі хораша. Там настолькі шануюць беларускае. Шукаць адказы трэба. Час яшчэ прыйдзе. Трэба шукаць, адкрываць, прапаноўваць…

Анатоль Шушко аўтар кніг паэзіі «Выток і прычасце», «Шаны», вершаў у калектыўным зборніку «Маладыя галасы» і альманаху «Дзень паэзіі». Ягоныя творы перакладзены на расейскую ды ўкраінскія мовы.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя