Анатоль Сідарэвіч: Цяжка зразумець логіку апазіцыйных лібералаў і левых у Польшчы



Вырашэнне крызісу з мігрантамі, якія рвуцца у Еўразвяз праз беларускую мяжу, але не толькі праз яе, залежыць ад рашучасці Еўразвязу, – лічыць сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), гісторык і публіцыст Анатоль Сідарэвіч.

– Калі б Еўрасаюз хацеў, ён наклаў бы санкцыі і крымінальнаму пераследу падвергнуў бы усіх перавозчыкаў, якія вязуць праз Міжземнае мора. Калі б паліцыя і выведнікі еўрапейскіх краін выкрылі ўсіх перавозчыкаў, вылавілі і прыцягнулі да адказнасці, глядзіш, і зменьшылася б колькасць аматараў нажывацца.

Таму шмат што залежыць ад Еўрасаюза і ўрадаў памежных з Беларуссю краінаў — Польшчы, Літвы і Латвіі, ад іх рашучасці кантраляваць сітуацыю, — лічыць Анатоль Сідарэвіч. З іншага боку, па яго словах, цяжка зразумець логіку апазіцыйных лібералаў і левых у Польшчы і некаторых іншых краінах, якія крытыкуюць уладу за тое, што мігрантаў не прапускаюць праз мяжу. Цікава, як бы яны сябе паводзілі ва ўладзе? Няўжо ўсе гэтыя натоўпы, якія штурмуюць межы, пусцілі б да сябе ў краіны? – задае рытарычнае пытанне Анатоль Сідарэвіч.  

Беларускае Радыё Рацыя