Анатоль Ваткевіч: Гэта ў іх такі парадак, што ў ізалятары знікаюць рэчы



У Пінску грамадскі актывіст Анатоль Ваткевіч напісаў скаргу на імя кіраўніка мясцовага ГАУСа. Справа ў тым, што пакуль ён адбываў 15-ці суткавы арышт, з сховішча ізалятара знік ягоны абутак. Таму актывіст выйшаў на волю ў летніх тапках.

Ваткевіч гаворыць, што ўсё гэта адбылося на фоне ўзмацнення рэжыму і нібы навядзення парадку ў ізалятары:

– Вось іхні парадак – я без туфляў выйшаў. Як там яны адсочваюць. Яны спрабуюць працаваць па іх распарадку. З гэтага штосьці атрымалася. А з большасці не атрымалася. Таму што тое, што для іх было звычайным, стала незвычайным і складаным. Таму, я думаю, больш пакутавалі яны, чым мы.

Па словах пінскіх праваабаронцаў, сітуацыя з Ваткевічам не адзінкавая. Крыху раней у двух актывістаў зніклі банкаўскія карткі, якія яны здалі міліцыянтам на захоўванне на тэрмін арышту. Пры гэтым грошы з рахункаў ніхто не здымаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота media-polesye.by