Анатоля Шумчанку пакаралі за Дзень Волі



Судовы канвеер над удзельнікамі сёлетняга Дня Волі працягвае працаваць. За ўдзел у свяце, якое было дазволена беларускімі ўладамі, сёння ў судзе Савецкага раёна Менска пакаралі 20 базавымі велічынямі штрафу старшыню грамадскага аб’яднання прадпрымальнікаў «Перспектыва» Анатоля Шумчанку.

Прыйшоў міліцыянер, схлусіў, што я там выступаў, прамаўляў нейкія лозунгі. Ён кажа, што здымаў. А там толькі здымкі, што ў мяне на фэйсбуку. Я кажу, каб паказаў у такім выпадку відэа. У адказ – маўчанне. Няма ні доказаў, нічога няма. Ну, і хуценька збег. А мне далі 20 базавых. Усё вельмі хутка, як на канвееры. Усё было загадзя падрыхтавана.

Анатоль Шумчанка збіраецца абскардзіць гэты прысуд. Нагадаем, раней такім ж штрафам быў пакараны намеснік старшыні партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Ён таксама не згодны з пастановай суда.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя