Андрэй Абрамчук: Галоўнае ў экалогіі – гэта адукацыя
“Партнёрства як механізм вырашэння лакальных экалагічных праблемаў’” – такі гадавы праект стартуе на Берасцейшчыне.
Праграму дзеянняў будуць рэалізоўваць прадстаўнікі арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны’’ пры фінансавай падтрымцы ўраду ЗША.
“Мы будзем канцэнтравацца на дасягненні лакальных вынікаў”, – распавёў адзін з адказных за рэалізацыю праекту ў рэгіёне Андрэй Абрамчук:
– Праект гэты будзе распаўсюджаны на ўсю вобласць, але канкрэтныя прыродаахоўныя мерапрыемствы будуць сканцэнтраваныя на трох прыродных тэрыторыях. Адна з іх ужо вызначаная – гэта Прыбужская тэрыторыя – Палеская даліна ракі Буг.
Як распавёў Андрэй Абрамчук, агулам у межах праекту “Партнёрства як механізм вырашэння лакальных экалагічных праблемаў” плануецца правесці каля сямі дзясяткаў адукацыйных сустрэч.
“Галоўнае ў экалогіі – гэта адукацыя, і нашая задача зрабіць так, каб людзі мелі веды, што можна рабіць у экалагічнай сферы і якім чынам, а чаго нельга”, – дадаў актывіст.
Беларускае Радыё Рацыя
