Андрэй Абрамчук: Улады не пачулі голас беларускіх арнітолагаў



Не паляваць у перыяд восені на бекаса заклікаюць берасцейскія прадстаўнікі грамадскага аб’яднання “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. У чарговы раз улады не пачулі голас беларускіх арнітолагаў. Яны прасілі перанесці на як мага позні восеньскі перыяд на рэдкі від птушыных. Прадстаўнік арганізацыі Андрэй Абрамчук звярнуў увагу, што сітуацыя з паляваннем непрадуманая:

– Паляваць можна практычна круглы год. За выключэннем некалькіх дзён. Канец лета, пачатак восені – гэта як раз той час, калі пачынаецца паляванне на так званую птушыную дзічыну. Адным з першых аб’ектаў пакога палявання робіцца бекас. Даўно ўжо вучоныя кажуць, што тэрміны палявання на бекаса ў нашай краіне пачынаюцца вельмі рана.

Як падкрэсліў Андрэй Абрамчук, на пачатку восені яшчэ не ўсе маладыя птушкі выраслі і навучыліся добра лятаць.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце