Андрэй Бандарэнка: Былых паплечнікаў у новай арганізацыі няма і не будзе



Кіраўнік праваабарончай арганізацыі “Платформа”, былы зняволены праваабаронца Андрэй Бандарэнка зноў дапамагае незаконна асуджаным або прайшоўшым праз катаванні.

 

Паводле Андрэя Бандарэнкі, былых паплечнікаў у яго новай арганізацыі няма і не будзе:

Здраднікам няма месца ў новай арганізацыі і адназначна менавіта яны і зруйнавалі тую «Платформу», якая дасягнула вельмі вялікіх поспехаў. Менавіта яны садзейнічалі таму, каб больш «Платформа» ніколі не адрадзілася.

Былы кіраўнік прыватнай інфармацыйна-асветніцкай установы „Платформ інавейшн” праваабаронца Андрэй Бандарэнка быў асуджаны ў жніўні 2014 года на чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за злоснае хуліганства. У сувязі з амністыяй тэрмін быў скарочаны да трох гадоў. Арганізацыя займалася абаронай правоў асуджаных. Вызвалены ў сакавіку 2017 года.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя