Андрэй Баштавы: Важна быць медыяпісьменным



Медыяпісьменнасць – тое, што дапаможа не падацца расейскай прапагандзе, – кажа ўкраінскі журналіст.

Паводле Андрэя Баштавога з Грамадскага тэлебання, Украіна апошнія два гады на ўласным досведзе адчула моц прапаганды, што ліецца з расейскага тэлебачання, але ён перакананы: Украіна здольная супрацьстаяць гэтай прапагандзе. З аднаго боку варта рабіць прафесійны кантэнт, з іншага – маглі б дапамагчы курсы медыяпісьменнасці, якія есць у некаторых краінах Еўропы нават ў школе, – заўважае Андрэй Баштавы.

– Гэта ўрок, які варта правесці ў кожнай школе. Як чысціць зубы мы ўжо навучыліся. Цяпер трэба навучыць дзяцей, маладых людзей правілам спажывання інфармацыі. Бо гэта тая ж самая гігіена, проста інфармацыйная. Інфармацыйная гігіена ўплывае на нашае жыццё яшчэ больш. Нельга есці бруд з падлогі, гэтак сама нельга спажываць бруд з экранаў тэлевізараў – гэта тая ж самая рэч.

Ва Украіне найбольш расейскай прапагандзе вераць ў Луганскай і Данецкай абласцях, на другім месца – Харкаўская і Адэская. Далей ідуць заходнія рэгіёны.

825

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя