Андрэй Бастунец завітаў да гарадзенскіх журналістаў
Кіраўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец завітаў да сяброў арганізацыі, што працуюць у Гародні. Гэты візіт быў падвядзеннем вынікаў працы гарадзенскай суполкі БАЖ за 2017 год.
Пра свой візіт у Гародню распавядае Андрэй Бастунец:
— У Гародні адбыўся сход сябраў БАЖ, якія працуюць у гэтым горадзе. Ёсць я, ёсць намеснік старшыні Аліна Суравец. Мы прыехалі сюды, каб сустрэцца, каб абмеркаваць тыя пытанні, што тычацца вынікаў журналісцкага года ў Гародні, планы на будучыню, проста паразмаўляць з сябрамі і калегамі.
На сустрэчу з кіраўніком БАЖ завіталі амаль два дзясяткі журналістаў, што працуюць ў гарадзенскіх і беларускіх выданнях ужо не адзін год, сярод прыйшоўшых на сустрэчу былі такія вядомыя ў горадзе журналісты як Міхась Карневіч і Сяргей Астраўцоў, Уладзімір Хільмановіч і Руслан Кулевіч.
Беларускае Радыё Рацыя