Андрэй Чарнякевіч: Наша навука перажывае крызіс



Навукоўцы, якія праяўляюць індывідуальнасць у доследах, асобы непажаданыя для прызначанай адміністрацыі Гарадзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы.

Былы выкладчык гарадзенскага ўніверсітэта Андрэй Чарнякевіч, які быў зволены за грамадзкую пазіцыю, тлумачыць сітуацыю:

– Сённяшняя сістэма ўніверсітэцкая, не толькі Гародня, яна адсочвае і навязвае шмат якія ўмоўнасці. Напрыклад, вельмі не проста публікавацца ў замежных, асабліва заходніх часопісах, ёсць пэўныя варункі. Яшчэ цяжэй атрымаць дазвол удзельнічаць у нейкіх грантах, выезд у архівы і так далей. Шмат матэрыялаў знаходзіцца ў Варшаве у Вільні, пра расейскі напрамак я ўжо не кажу, там можа менш праблем – гэта ўсё абмяжоўвае працу навукоўцаў, наша гістарычная навука перажывае такі перманентны крызіс.

Навуковец два гады таму быў звольнены з універсітэта па загадзе тагачаснага старшыні аблвыканкама Сямёна Шапіры. Цяпер ён працягвае навуковыя доследы – піша працу, якая прысвечана месцу і ролі Польшчы ў палітычных праграмах партый ды беларускіх арганізацый у 20-30-я гады.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня