Андрэй Чарнякевіч прэзентаваў беларускую Гародню
На сустрэчу з гісторыкам завіталі больш за паўсотні гарадзенцаў. Аўтар кнігі “Нараджэнне беларускай Гародні” параўноўваў беларускасць у пачатку ХХ стагоддзя з сённяшняй сітуацыяй у горадзе.
Андрэй Чарнякевіч распавёў, пра што ў прыватнасці ягоная кніга.
— Пра з’яўленне першых грамадскіх і палітычных устаноў, пра першую беларускую школу, пра першы беларускі полк, пра дзейнасць беларускага Урада — пра ўсё першае, што звязана з беларускім нацыянальным рухам.
Выдавец кнігі Андрэй Янушкевіч:
— Вядзецца размова пра тое, як у Гародні нараджалася, паўставала, фармавалася, беларуская ідэнтычнасць.
Гарадзенцы, удзельнікі прэзентацыі:
— Кнігі вельмі патрэбныя, бо па-першае папулярызуюць гісторыю Гародні і тыя гістарычныя адметнасці, якія былі не так улічаныя раней у гістарычнай літаратуры.
— Кніга мае яшчэ пэўны навуковы апарат, а такая кніга заўсёды мае зусім іншую вартасць.
На сустрэчу завіталі гісторыкі, аўтары забароненага ўладамі «Гродназнаўства», маладыя гісторыкі ды іншыя гарадзенцы. Аўтар прысвяціў кнігу гарадзенскаму журналісту і паэту Алесю Кіркевічу і амаль увесь наклад разышоўся ў час прэзентацыі.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня