Андрэй Дынько: Будаўніцтва завода АКБ ля Берасця – прыклад тупасці нашых чыноўнікаў



Андрэй Дынько, шэф-рэдактар аднаго з найбуйнейшых беларускамоўных выданняў  – газеты „Наша Ніва”, нараджэнец Берасцейшчыны, выказаўся адносна пратэстаў супраць акумулятарнага завода, якія адбываюцца у Берасці:

-Тыповы прыклад тупасці некаторых чыноўнікаў, якія адказваюць за эканоміку. Калі б такі завод  пабудавалі ў якім-небудзь Брагіне, людзі б на каленях дзякавалі за тое, што ў іх з’явілася работа. Бяздумна. Я бачу вельмі моцныя постаці сапраўдных лідараў, якія нарадзіліся з гэтага руху. Я бачу, што гэта людзі, якія ўмеюць і не баяцца ісці да канца і весці за сабой людзей.

У Берасці ўжо другі год запар не спыняюцца пратэсты супраць будаўніцтва і запуску акумулятарнага завода „АйПаўэр”. Гэта выклікае супрацьдзеянні ў адносінах да пратэстоўцаў як з боку ўладальнікаў заводу, так і з боку мясцовых уладаў. Нягледзячы на рэпрэсіі, штонядзелю а 12-й гадзіне берасцейцы збіраюцца на плошчы Леніна на акцыію па „кармленні галубоў” у знак пратэсту супраць свінцовай вытворчасці ў ваколіцах гораду.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Baj.by