Андрэй Калаўр: Спектр нашых дзеянняў накіраваны на падтрымку ўкраінцаў

Як жывецца беларускім студэнтам у Чэхіі? Ці ёсць нейкія складанасці, якія прыходзіцца пераадольваць у эміграцыі ў сувязі з палітычнай сітуацыяй? У чым прадстаўнікі студэнцкай супольнасці праяўляюць актыўнасць? Разважаннямі над такімі пытаннямі падзяліўся беларус Андрэй Калаўр:
— Цяпер я перабываю ў Празе, часам бываю ў Брне. Там у мяне навучанне, дактарантура, выкладаю, сустракаюся з беларускай суполкай, арганізоўваем агульныя палітычныя акцыі. У Празе праца, жытло, беларускія справы.
РР: Якім чынам вы задзейнічаныя ў беларускай тэматыцы? Ці ёсць нейкія акцыі, імпрэзы, што вы наведваеце?
— Спачатку мы прыехалі ў Чэхію, я і іншыя студэнты, ужо ў палітычнай праграме, гэта была стыпендыя ад універсітэта, што была прапанаваная людзям у 2020 годзе людзям, што сябе палітычна ангажавалі ў дэмакратычны рух. Яе прапанавалі нам, мы прайшлі адбор і прыехалі ў Брно ў снежні 2020 года. Пачалі знаходзіць адзін аднаго, арганізоўваць першыя акцыі. Вядома, Дзень Волі, канферэнцыя была ў універсітэце. Сам універсітэт і адміністрацыя места Брно запрашае нас на акцыі, што датычныя Беларусі і беларускаму супраціву аўтарытарнаму рэжыму. Пераломны год быў, калі пачалася вайна, тады трохі змяніўся спектр нашых дзеянняў, і ён быў накіраваны на падтрымку ўкраінцаў.
Беларус Андрэй Калаўр абагульніў, што нягледзячы на складанасці на роўні закона, большасць пытанняў беларусам у Чэхіі ўсё ж даецца развязаць пазітыўна.
Беларускае Радыё Рацыя
