Андрэй Карповіч: У Новай Беларусі дваровы рух стане базай фармавання мясцовага самакіравання
Нядаўняя сітуацыя ў Менску, калі ў школу ў „Новай Баравой” выстраілася чарга з бацькоў першакласнікаў, якія самастойна склалі спіс па жывой чарзе, узняло пытанне пра тое, што ў беларускім грамадстве пратэсны актывізм яшчэ не згас. Чыноўнікі і дзяржаўныя СМІ ў адказ адразу ўзгадалі „бчб-мінулае” аднаго з найбольш пратэсных раёнаў беларускай сталіцы.
Вольга Сямашка пагутарыла з прадстаўніком дваровага руху ініцыятывы „ДАР” Андрэем Карповічам пра тое, чаму беларусы актывізаваліся ў 2020 і якую форму прыняў дваровы рух, у выгнанні за мяжой і ва ўмовах палітычнага крызісу ў Беларусі, чаму можа навучыць сістэма польскага самакіравання беларусаў і ці гатовыя яны праявіць актыўнасць у патрэбны час:
– „ДАР” – гэта аб’яднанне дваровых актывістаў, якія выехалі за мяжу. Ёсць розныя напрамкі. Мая роля ў тым, што я дапамагаю запускаць нейкі праект, напрамак, каб зрабіць яго аўтаномным і незалежным. Яны ўжо пад свае мэты стварылі фонд.
РР: У Беларусі вы займаліся дваровым рухам?
– З ліпеня 2020 года, за пару месяцаў да выбараў я пачаў сваю актыўную дзейнасць. Я не ішоў ні ў якія валанцёры. Я захацеў штосьці мяняць каля таго месца, дзе знаходзіўся. Сабраў сяброў, разносілі ўлёткі, маляваў „Стоп таракан!” на „Табакерках”.
РР: Што вас і вашых сяброў прывяло ў гэты рух?
– Я лічу, што ў тых людзей, якія далучыліся да дваровага руху, таксама было жаданне бачыць змены побач, непасрэдна ўплываць на гэта. Хтосьці выбраў стратэгію, што трэба ісці ў нейкае вялікае аб’яднанне, што будзе бачна ў інтэрнэце, дзесьці на выбарах. Калі хтосьці не жадае ведаць, а калі ён пабачыць улётку ў сваёй паштовай скрыні, нейкія надпісы, то ўсе пабачыць, што перамены дайшлі да іх. Мы бачылі падчас дваровых маршаў, як у старых адвісаюць сківіцы, якія ніколі не думалі, што побач будзе бел-чырвона-белы сцяг.Гэта было вельмі вялікае ўражанне для іх. Для нас гэта быў доказ эфектыўнай працы ў гэтым накірунку.
РР: Калі не сакрэт, за каго вы галасавалі на выбарах?
– Я галасаваў за Святлану Ціханоўскую. За кандыдата, які прапануе новыя выбары. На новых выбарах я ўжо не ведаю за каго б прагаласаваў. У той час я б галасаваў за Бабарыку, зараз можа быць за Латушку, Можа б новы чалавек з’явіўся.
РР: Калі вы пакінулі Беларусь і што было для вас першапрычынай?
– Пакінуў Беларусь, бо мяне знайшлі, шмат каго знайшлі. Трэба было тэрмінова выязджаць. Мне пашанцавала, што ніякай тэхнікі, ніякай інфармацыі не знайшлі. Я ўсё добра хаваў, у мяне быў час да майго за трымання зрабіць усё бяспечна. Але ж я разумеў, што са мной працягнуць працаваць у гэтым накірунку і штосьці знойдуць. У мяне быў варыянт нічога не рабіць, каб нічога не знайшлі ці з’ехаць і штосьці рабіць за мяжой. Я выбраў другі варыянт.
З „Госцем Рацыі” – прадстаўніком дваровага руху ініцыятывы „ДАР” Андрэем Карповічам, камунікавала Вольга Сямашка.
Беларускае Радыё Рацыя