Андрэй Кухарчык: Дзяржава працягвае прыгнятаць СМІ



Па-ранейшаму застаецца заблакаваным партал „Віртуальны Брэст”.

Але адміністратар інфармацыйнага рэсурсу Андрэй Кухарчык не спяшаецца з заявай у суд. Прычына простая — адсутнасць даверу да судовай сістэмы, — распавёў суразмоўца:

– Мне падаецца, што сітуацыя пагоршылася. Дзяржава працягвае прыгнятаць сродкі масавай інфармацыі. Уладам здаецца, што дзякуючы працы СМІ ідзе нейкая каардынацыя. Магчыма, з іх пункту гледжання ўсё так і выглядае, і ў сувязі з гэтым прымаюцца ўладамі крокі, каб не задушыць, але абмежаваць працу СМІ.

Андрэй Кухарчык спадзяецца, што бліжэйшым часам будзе высветленае пытанне, ці надалей партал застанецца заблакаваны, і ўжо зыходзячы з таго будзе прымаць рашэнне па сваіх дзеяннях.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота: facebook.com