Андрэй Кухарчык распавёў пра тое, што чакае партал «Виртуальный Брест»



Публікацыю інтэрнэт-рэсурса, паводле інфармацыі МУС, суд прызнаў экстрымісцкай.

Фота: mediabrest.by

Пра падрабязнасці суда і мажлівыя наступствы распавёў ягоны ўладальнік Андрэй Кухарчык:

– Мы пакуль не ведаем, якім чынам рашэнне суда адаб’ецца на працы сайта. Яны пастанавілі заблакаваць старонку і, канешне, гэта будзе зроблена. Але цалкам верагодна, што Міністэрства інфармацыі можа заблакаваць і ўвесь дамен. Такія правы ў яго ёсць. Справа разглядалася ў грамадзянскім судзе, і мы былі не адказчыкам, а зацікаўленай асобай. Яшчэ ў якасці зацікаўленай асобы выступала Міністэрства інфармацыі, з яго боку ніхто не прыйшоў на суд. І з ГУБАЗіКа таксама нікога не было. Усё паседжанне цягнулася каля 35 хвілін.

Падставай для рашэння стала заява берасцейскага абласнога ГУБАЗіК МУС і заключэнне экспертнай камісіі. Гаворка ішла пра апублікаваную на партале выяву баранавіцкага актывіста Уладзіміра Гундара, які пазіраваў на фота ў вышыванцы з арнаментам, падобным да свастыки. Тая «свастыка» і стала падставай для далейшага развіцця гэтых падзеяў.

Фота: mvd.gov.by

Беларускае Радыё Рацыя