Андрэй Лаўрухін: Ідэалогія – „пракрустава ложа” акадэмічнай свабоды
Беларуская сістэма адыкацыі патрабуе карэннай перабудовы.
У ёй мусіць знікнуць залішняя бюракратызацыя, а ўдзельнікі павінны атрымаць больш аўтаноміі. Асноўную праблему працэсу адукацыі ў Беларусі назваў выкладчык і філосаф Андрэй Лаўрухін:
– Адсутнічае, як вядома, у беларускім заканадаўстве панятак акадэмічнай свабоды, які быў выняты ў 2009 годзе. Артыкул 18 Кодэкса аб адукацыі называецца вельмі нявінна „Выхаванне ў сістэме адукацыі”. Ідзе размова пра тое, што выхаванне павінна ажыццяўляцца на падставе дзяржаўнай ідэалогіі. То бок, па сутнасці, ідэалагічная цэнзура, рэпрэсіі супраць іншадумцаў – усё гэта ў Беларусі цалкам легальна. Той, хто спрабуе супраціўляцца гэтаму, ён парушае законы.
На думку эксперта, прапаганда лаяльнасці рэжыму прыводзіць толькі да апатыі і крывадушнасці ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу, цэнзуры ў даследчай і педагагічнай дзейнасці.
Беларускае Радыё Рацыя