Андрэй Лаўрухін: Размеркаванне выпускнікоў „платнікаў” – вынік крызісу
Мінадукацыі Беларусі разглядае пытанне аб увядзенні размеркавання нават для тых студэнтаў, якія навучаюцца ва ўстановах адукацыі Беларусі платна.
Прычыны такіх новаўвядзенняў падчас анлайн-сустрэчы пра стан сістэмы адукацыі Беларусі патлумачыў прадстаўнік грамадскай платформы „Рэфармуем сістэму адукацыі разам!” Андрэй Лаўрухін:
– Настолькі дэфіцыт вакансій вялікі, што ўлады не бачаць і не могуць цяпер прапанаваць іншага, акрамя такой мабілізацыйнай мадэлі. Такі вялікі дэфіцыт звязаны з вялікай цякучкай кадраў. У сваю чаргу цякучка кадраў атрымліваецца з-за таго, што мы маем справу з нерэнтабельнымі мерапрыемствамі эканомікі. Другі фактар палітычны. Справа ў тым, што ў Лукашэнкі няма ніякай іншай формы легітымацыі акрамя выкарыстання рэпрэсій, тэрору і гвалту.
Эксперт таксама адзначыў новую тэндэнцыю, калі рэжым у Беларусі правёў фактычна палітычную інтэрвенцыю сярэдняй школы. Прыватныя школы былі зачынены, а бюджэтныя ўстановы адукацыі ўвялі стаўкі для патрыятычнага выхавання, якое прасоўвае ідэі гвалту як норму маралі ў Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя