Андрэй Марач выходзіць на волю
31 сакавіка ў 11:30 з Ізалятара часовага ўтрымання ў Паўночным гарадку Берасця на свабоду выходзіць адзін з удзельнікаў “Маршаў не дармаедаў” Андрэй Марач.
Ён быў двойчы асуджаны да пяці і дзесяці сутак арышту за “удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве” і за “дробнае хуліганства” адпаведна. Цягам усіх судовых працэсаў маці Андрэя сачыла за лёсам сына:
– Я б яшчэ зразумела, калі б яны яго засудзілі на 5 сутак, але ж не на 10! Навошта?
Праваабаронцы заклікаюць усіх неабыякавых берасцейцаў прыйсці да брамы Ленінскага РАУС Берасця каб падтрымаць Андрэя Марача, аднаго з дзясяткаў арыштаваных за ўдзел у маршах “не дармаедаў”.
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
