Андрэй Мялешка: Пастанову пра акрэдытацыю трэба адмяніць, як у краінах-суседках



Адказ з Генеральнай пракуратуры атрымалі журналісты на ліст па справе адміністрацыйных пераследаў калегаў у Гарадзенскай вобласці.

Адказ аформлены па-беларуску, за подпісам Марыны Паповай, начальніка аддзела па нагляду за захаваннем правоў і свабодаў грамадзян

_1273092772_n-800x400

Ці атрымалі сэнсоўны адказ сябры БАЖ, што жывуць у Гародні, як выконваць свой прафесійны абавязак без адміністрацыйных штрафаў? Пра гэта кажа фрылансер Андрэй Мялешка.

 – Такога адказу няма на тое, як людзі могуць атрымаць права на прафесію, на сваю далейшую прафесійную дзейнасць. Я лічу, што гэтае пастанова пра акрэдытацыю павінна быць адмененая, як ва ўсіх нашых краінах – суседках. Ніякага права на акрэдытацыю няма ў Літве, няма ў Польшчы, няма ў Расеі няма ва Украіне. І так мусіць здарыцца і ў Беларусі, Беларусь павінна адмяніць гэтае права.

Ужо 30-га кастрычніка пройдзе разгляд скаргі Андрэя Мялешкі ў абласным судзе, на адміністрацыйны штраф судом Гарадзенскага раёна Гародні.

Адмовы ў акрэдытацыях, і вялізарныя штрафы – гэта спробы запалохаць і пазбавіць журналістаў, якія супрацоўнічаюць з незалежнымі медыямі права на прафесію, – перакананы журналіст.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя