Андрэй Несцяровіч: “Цудоўня” распачала працу ў новым месцы



Гарадзенская этна-крама “Цудоўня” была зачынена ў снежні 2020 года. З-за ўдзел у страйку 26 кастрычніка 2020 года ў краму неаднаразова завітвалі правяраючыя органы з розных ведамстваў.

Аднак уладальнік крамы Андрэй Несцяровіч упэўнены, што існуюць і іншыя прычыны іх высялення:

– Паколькі я з’яўляюся субарандатарам, то бок мой непасрэдны арэндадаўца – гэта мой калега, з якім мы і працавалі раней, і, скажам так, „населі, наехалі, націснулі” на кропку, якая была яшчэ вышэй над ім.

Зроблена ўсё было так, каб мы не маглі былі знайсці канцоў, краёў, асобаў, імёнаў, то бок у нас няма ніякай інфармацыі пра тых, хто канкрэтна нас выгнаў з памяшкання.

Краме прыйшлося пераехаць у новае месца, і цяпер да іх вяртаюцца іх сталыя кліенты. Кажа Андрэй Несцяровіч:

–   Перанесці шэсць гадоў афлайна ў анлайн, і потым, калі мы ўжо пераехалі, людзі, нягледзячы на абсалютна нязручнае  месца, на абсалютна нязручны маршрут, нас знаходзілі. У выніку большая частка нашых нас знайшла. Пра новую аўдыторыю цяпер мы  нават і не думаем, таму што памяшканне гэтаму абсалютна не спрыяе. Але мы ўжо маем сваю аўдыторыю, яна застанецца з намі, і ўсё будзе добра.

Цяпер крама “Цудоўня” месціцца непадалёк ад свайго былога месца – у доме, дзе ў Гародні працаваў аўтар мовы эсперанта Людвік Заменгоф.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Сяргея Апановіча