Андрэй Пачобут: Нобель Алексіевіч і мірныя перамовы ў Менску



Асноўнымі вынікамі 2015 году, паводле гарадзенскага журналіста і публіцыста Андрэя Пачобута, з’яўляюцца Нобелеўская прэмія для Святланы Алексіевіч і перамовы ў Менску. Як кажа наш суразмоўца, прэмія для Алексіевіч – гэта прызнанне для ўсёй краіны.

– Упершыню прадстаўнік Беларусі атрымаў самую важную ў свеце літаратурную ўзнагароду. Гэта таксама спрыяе цікавасці да краіны. Я думаю, што гэта вельмі важная падзея. Наступствы мы яшчэ будзем адчуваць нейкі час – гэта цікавасць да Беларусі, а таксама з’яўленне ў публічнай прасторы чалавека, які мае сусветна прызнаны аўтарытэт.

Паводле Андрэя Пачобута, праз перамоўны працэс у Менску вылікую ролю атрымала беларускае грамадства: “Ва ўмовах, калі побач ідзе вайна, калі свет вельмі заклапочаны сітуацыяй, тая роля, якую выбраў Лукашэнка – не самая горшая. Беларусь стала пляцоўкай для перамоваў, і Лукашэнка вельмі добра гэтым скарыстаўся”, – кажа Андрэй Пачобут.

Беларускае Радыё Рацыя