Андрэй Палуда: Канвеер смерці не спыняецца



Адмена смяротнага пакарання ці ўвядзенне мараторыя на выкананне такіх пакаранняў можа стаць яскравым крокам Беларусі ў бок цывілізаванага грамадства. Пакуль краіна не збіраецца ісці па гэтым шляху і застаецца адзінай у Еўропе, дзе смяротныя пакаранні па-ранейшаму выконваюцца. Як зазначае каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда, бліжэйшым часам сітуацыя наўрад ці зменіцца да лепшага:

– Канвеер гэтай смерці працягвае свой шлях надалей, не звяртаючы ўвагу ні на рыторыку нашых чыноўнікаў – прадстаўнікоў дзяржавы, ні на канферэнцыі, якія ладзяцца з міжнароднымі экспертамі, ён проста ідзе далей і робіць сваю крывавую справу.

На працягу 2016 года ў Беларусі было вынесена ўжо тры смяротныя прысуды. Апошнім да растрэлу 19 траўня Гомельскім абласным судом прыгавораны жыхар горада, які здзейсніў шэраг гвалтаў і забойстваў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота spring96.org