Андрэй Паротнікаў: Мы рызыкуем атрымаць не пасляваеннае ўладкаванне, а міжваеннае
Ці ёсць у заходніх краін план паваеннага ўладкавання рэгіёну Усходняй Еўропы і Расеі? Распавядае кіраўнік аналітычнага праекту “Беларусь сэк’юрыты блог” Андрэй Паротнікаў.
– Ані ў Злучаных Штатаў, ані ў Еўразвяза няма ніякай стратэгіі на “пасля вайны”, акрамя таго, што, давайце, пабудуем высокі мур, за якім будзе целяпацца неяк Расея пад санкцыямі, ну, а мы тут будзем жыць, як жылі. Пакуль у заходніх элітаў такога разумення не назіраецца, і гэта значыць, што мы рызыкуем, што пасля вайны мы атрымаем не пасляваеннае ўладкаванне, а міжваеннае ўладкаванне – да наступнай вайны.
Самай важкай і амаль невырашальнай праблемай на сёння і на будучыню ёсць наяўнасць у цяперашняй Расеі ядравага арсеналу, Магутнасці якога дастаткова, каб некалькі разоў знішчыць зямную цывілізацыю.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя