Андрэй Прыстаўка: Акцыі праходзяць у дэцэнтралізаваным фармаце
Каб рэалізаваць план перамогі больш не патрэбныя лідары, таму пратэсты могуць існаваць надалей у дэцэнтралізаваным фармаце. У гэтым перакананы берасцейскі грамадскі дзеяч Андрэй Прыстаўка. Асноўныя актыўнасці адбываюцца і дварах і ў большай ступені яны дэананімізаваныя, – адзначыў ён:
– Акцыі ў Берасцейскім рэгіёне крыху мадыфікаваліся. Масавых мерапрыемстваў ужо практычна больш няма. Але ёсць, не ведаю як гэта назваць, дваравыя фота-сесіі, ці лясныя фота-сесіі, калі людзі выходзяць са сцягамі, фатаграфуюцца і выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю.
Андрэй Прыстаўка звярнуў увагу, што не можа дакладна сказаць, ці будуць увесну пратэсты такія ж актыўныя, як у восеньскі перыяд. Таму пакуль немагчыма рабіць аніякія прагнозы.
Беларускае Радыё Рацыя