Андрэй Прыстаўка: IT-сфера вельмі дрэнна ставіцца да цяперашняй улады
Кожны дзясяты ў Берасці і кожны другі ў Менску трапляў за краты за ўдзел у акцыях пратэсту з прадстаўнікоў IT-сектара. Такі вынік зрабіў берасцейскі праграміст ды ўдзельнік пратэставых рухаў Андрэй Прыстаўка, што неаднойчы сядзеў на сутках.
Ён адзначыў, што IT-напрамак вельмі крытычна настроены да пакуль яшчэ дзеючай улады:
– Мне падаецца, што IT-сфера вельмі дрэнна ставіцца да дзеючай улады. Я гэта нават магу даказаць тым, што колькасць маіх сукамернікаў у Менску заўжды была каля 50% айцішнікаў. І ў любой колькасці сукамернікаў у мяне было мінімум 50% айцішнікаў.
Берасцейскі праграміст Андрэй Прыстаўка перакананы, што пратэсты ў рэгіёнах могуць стаць больш масавымі, з уключэннем усіх слаёў насельніцтва, бліжэй да вясны. Тады ў людзей прачынаецца жаданне пераменаў і паляпшаецца настрой.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце