Андрэй Шарэнда абскарджвае штрафы ў Берасцейскім абласным судзе



Скаргі ў абласны суд падрыхтаваў у Берасці на пастановы суда першай інстанцыі прадстаўнік арганізацыі “Еўрапейская Беларусь” Андрэй Шарэнда.

Ён атрымаў штрафы за нібыта незаконныя масавыя мерапрыемствы падчас парламенцкай кампаніі, а таксама за ўдзел у менскіх акцыях супраць беларуска-расейскай інтэграцыі, — распавёў сам грамадскі дзеяч:

– У абласны суд пададзена абскарджанне, першае паседжанне, здаецца, будзе 26 снежня. Проста трэба прайсці ўсе інстанцыі беларускія, згодна міжнароднаму праву, каб падаць скаргу у міжнародныя інстанцыі.

Як адзначыў Андрэй Шарэнда, гэта проста фармальныя дзеянні, і пакуль што няма спадзяванняў на тое, што па выніках суда нешта зменіцца.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце