Андрэй Шарэнда: Акцыі пратэсту могуць мець стыхійны характар
Акцыі супраць беларускай-расейскай інтэграцыі могуць мець працяг у рэгіёнах. Усё залежыць ад таго, наколькі працэс перамоваў будзе празрыстым. У гэтым перакананы берасцейскі прадстаўнік арганізацыі “Еўрапейская Беларусь” Андрэй Шарэнда.
Актывіст адзначыў, што ўсё залежыць ад настроя грамадства:
– Трэба глядзець па абставінах. І зразумела, што калі далей будуць весціся гэтыя таемныя перамовы Лукашэнкі і Пуціна, зразумела, што акцыі будуць і ў Берасці і ў іншых гарадах. Пра фармат я не магу сказаць, будзе бачна па абставінах.
Грамадскі дзеяч Андрэй Шарэнка перакананы — акцыі могуць мець стыхійны характар. Па аналогіі таму, як ніхто не чакаў, што людзі выйдуць за адстойванне сваіх экалагічных правоў.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
