Андрэй Шарэнда: Даносім людзям праўду
Тлумачылі неабходнасць змены ўлады, збіралі праблемы берасцейцаў ды распавядалі пра праграму патэнцыйнага народнага абранніка ў Берасці, прадстаўнікі каманды грамадскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь”.
Правялі некалькі пікетаў на цэнтральных вуліцах горада ў падтрымку кандытата Паліны Шарэнда-Панасюк, — распавёў кіраўнік выбарчага штаба Андрэй Шарэнда:
– Мы ведаем, што ў Беларусі выбараў няма. Але мы карыстаемся гэтай мажлівасцю, каб стаяць у цэнтры горада пад нашымі нацыянальнымі сцягамі, каб знаёміць людзей з сітуацый, якая адбываецца ў краіне, каб даносіць людзям праўду.
Прадстаўнікі грамадскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” найперш спрабуюць выкарыстаць парламецкія выбары для размоваў з людзьмі. Для іх важна сфармаваць каманду аднадумцаў, якая імкнецца да пераменаў у краіне.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
