Андрэй Шарэнда: Паліне абмежаваны ўсе віды перадач і ўсе віды сувязі
Палітзняволеная з Берасця Паліна Шарэнда-Панасюк будзе пераведзена з Гомельскай жаночай калоніі ў Магілёўскую крытую турму, куды летам была пераведзена Наталля Хершэ. Перапіска з ёй стала нерэгулярнай.
Гаворыць яе муж Андрэй Шарэнда:
– За весь снежань прыйшла адна паштоўка, дзе Паліна павіншавала мяне з Днём народзінаў, з надыходзячым Новым годам усіх павіншавала і перадала ўсім далей трымацца сваёй лініі. Паліна ў снежні была змешчана ў карцар, фактычна ўвесь снежань яна прабыла ў карцары і зараз знаходзіцца ў так званых памяшканнях камернага тыпу. Ёй зараз абмежаваны ўсе віды перадач, усе віды сувязі, нават перапіска таксама ёй абмежавана і за апошнія паўтары месяцы ад яе прыйшла адна паштоўка і адна тэлеграма.
Паводле Андрэя, Паліна і ў турэмных умовах змагаецца з рэжымам за свае правы. Нелегітымная ўлада пазбавіла сям’ю Шарэндаў арэндаванай імі кватэры. Выселіла фактычна двух непаўнагадовых іх дзяцей на вуліцу і пазбавіла прапіскі.
Беларускае Радыё Рацыя