Андрэй Шарэнда распаўсюдзіў адкрыты зварот
Нават у святочныя дні не спыняецца канвеер рэпрэсій у Берасці. Днямі стала вядома пра лёс берасцейскіх грамадскіх дзеячаў Андрэя Шарэнда ды яго жонкі Паліны Шарэнда-Панасюк, што былі затрыманыя 31 снежня і 3 студзеня адпаведна.
– Згодна рашэння суда ад 6 студзеня Андрэй Шарэнда атрымаў 15 сутак. Судовы працэс адбыўся па адміністрацыйнай справе, а менавіта артыкулу 23.34 — удзел у незаконным масавым мерапрыемстве, якое адбылося ў Менску 8 лістапада мінулага году. Сам грамадскі дзеяч не прыйшоў на паседжанне з прычыны хваробы.
А яго жонка Паліна Шарэнда-Панасюк ужо апынулася ў гэты час пераведзеная ў СІЗА. Вядомы артыкул крымінальнага кодэксу, што інкрымінуецца актывістцы — 364-ы, гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных справаў.
У сувязі з пераследам сям’і з боку сілавікоў Андрэй Шарэнда распаўсюдзіў адкрыты зварот. Ён турбуецца за лёс сваіх непаўнагадовых сыноў, паколькі паступаюць пагрозы адабраць дзецей.
Напярэдадні свайго суду Андрэй Шарэнда напісаў у сваім Фэйсбуку:
З дзецьмі зараз усё добра, яны з бабуляй. Але старэйшы Славамір вельмі засмучаны, бо забралі сістэмны блок яго кампутара, на якім гуляўся і вучыўся. Сябры, неабходна ваша дапамога. Трэба тэрмінова ўставіць новыя дзверы і падараваць Славаміру новы кампутар. Дзякуй! Разам пераможам! Жыве Беларусь!
6711 7600 2417 5545 07/23 Vera Panasiuk
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце