Андрэй Шулаеў атрымаў прэмію Ластоўскага



Прэмія імя Вацлава Ластоўскага за 2018 год была прысуджаная Андрэю Шулаеву за ўнёсак у рэканструкцыю архітэктурных помнікаў нашай краіны ў фармаце 3D. Гаворыць намеснік старшыні Таварыства аматараў гісторыі і культуры Анатоль Тарас:

Урачыстае ўручэнне прэміі Таварыства аматараў беларускай гісторыі імя Вацлава Ластоўскаганаш намінант Андрэй Шулаеў, магістр архітэктуры, магістр гісторыі, рэканструктар, які зрабіў велізарны ўнёсак у рэканструкцыю помнікаў старажытнасці нашай краіны: у Гальшанах, Крэве, Віцебску, Полацку. І ў яго асобе мы ўзнагародзілі ўсіх тых людзей, бо іх шмат, якія дапамагаюць яму, якія працуюць разам з ім.

Прэмію імя Вацлава Ластоўскага лаўрэату ўручылі ў мурах былога Бернардынскага кляштара ХVII стагоддзя ў Менску, дзе цяпер размешчаны гатэльны комплекс.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара