Андрэй Скідан: Святар нясе поўную адказнасць за заклік



Прадстаўнік Царкоўна-гістарычнай камісіі Гомельскай епархіі Андрэй Скідан упершыню за апошнія 20 год не пойдзе на велікодную святочную службу ў храм.

Сваё рашэнне ён абгрунтоўвае тым, што хрысціянскі вернік мае несці адказнасць за жыццё і здароўе бліжняга:

– Калі чалавек заклікае, я дапускаю такую пазіцыю, да таго, каб наведваць храмы і ісці, не баяцца нічога, ён павінен несці поўную адказнасць за тых, хто з’явіцца. Святар заклікае, каб вернікі максімальна наведвалі храм, значыць ён павінен браць поўную адказнасць на сябе перад Госпадам за іх смерць, за іх хваробы, наступствы. Ён павінен быць пастарам у гэтым выпадку, як і тыя, хто заклікае да самаізаляцыі.

Напярэдадні Вялікадня да праваслаўных гомельцаў са спецыяльным выступам звярнуўся архіепіскап Стэфан. Уладыка заклікаў вернікаў праявіць разважнасць адносна прысутнасці ў храмах, а таксама наведвання месцаў, дзе збіраецца народ, «каб Госпад дапамог нам прайсці гэтыя дні і застацца ўсім у добрым здароўі і добрым настроі».

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: www.bsut.by