Андрэй Скурко трапіў у медчастку СІЗА
Як стала вядома «Вясне», палітвязень і кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу «Нашай Нівы» Андрэй Скурко трапіў у медчастку СІЗА.

Ён знаходзіцца ў медыцынскай частцы ў СІЗА на Валадарскага. Прычыны невядомыя.
У Андрэя дыябет 1 тыпу. Ён інсуліназалежны — чатыры разы на дзень яму трэба рабіць уколы.
Сям’і паведамілі толькі, што ён трапіў туды са «структурнымі зменамі ў лёгкіх». Вядома, што пасля таго, як яго перавялі з Акрэсціна на Валадарскага рэнтген выявіў у яго пляму ў лёгкіх.
